Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у рабоце V Форуму вучоных дзяржаў — удзельніц СНД у г. Душанбэ. Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі і старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі правялі шэраг сустрэч з кіраўніцтвам і даследчыкамі НАН Таджыкістана, а таксама прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктарам Дзенісенкам.
23 кастрычніка адбылося першае пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Савеце па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў — удзельніц СНД. Старшынёй Савета быў абраны Станіслаў Юрэцкі, старшыня СМВ НАН Беларусі. Асноўная мэта работы Савета — кансалідацыя намаганняў маладых вучоных у развіцці навуковага патэнцыялу дзяржаў — удзельніц СНД.
З 22 па 25 кастрычніка ў г. Душанбэ праходзіў V Форум вучоных дзяржаў — удзельніц СНД. У працы Форуму прынялі ўдзел кіраўнікі і вядучыя вучоныя акадэмій навук і найбуйнейшых навуковых і даследчых цэнтраў, навучальных арганізацый дзяржаў СНД.