21 лістапада 2024 г. НАН Беларусі сумесна з ДКНТ праводзяць штогадовую ХХІІІ Міжнародную навукова-тэхнічную канферэнцыю «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ–2024). Канферэнцыя арганізуецца Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І. С. Лупіновіча НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Мэта канферэнцыі — аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы НТІ ў Беларусі і за мяжой, а таксама пытанняў распрацоўкі новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства (ІТ-краіны, ІТ-дзяржавы), стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі.
Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:
1. Навукова-метадычнае, інфармацыйнае, тэхналагічнае і прававое забеспячэнне развіцця лічбавай трансфармацыі.
2. Аўтаматызаваныя сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
3. Бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі. Публікацыйная актыўнасць.
4. Штучны інтэлект і кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі.
У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі 37 навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і дзелавых колаў з 6 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Італіі, Ірака, Прыднястроўя. На «РІНТІ–2024» будзе прадстаўлена 80 дакладаў (70 беларускіх і 10 замежных).
Пачатак рэгістрацыі — 9.00. Пачатак пленарнага пасяджэння — 10.00.
Месцы правядзення — АІПІ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 6); ЦНБ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 15).
Праграма, звесткі пра аўтараў і іншая інфармацыя пра канферэнцыю на сайце:
http://opac.bas-net.by/opacpage/rinti/