13 лістапада 2024 года ў НАН Беларусі адбыўся візіт дэлегацыі Акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта (АНДТЕ) на чале з в. а. Прэзідэнта АНДТЕ, праф. Джынай Эль-Фекі.
У ходзе сустрэчы дэлегацыі са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусаковым бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі і механізмы развіцця ўзаемадзеяння, у прыватнасці:
o фарміраванне Дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва ў такіх сферах, як электратранспарт, механізацыя сельскай гаспадаркі, машынабудаванне, харчовая бяспека і інш.;
o уступленне АНДТЕ ў Міжнародную асацыяцыю акадэмій навук;
o арганізацыю ўзаемных візітаў спецыялістаў НАН Беларусі і АНДТЕ для ініцыявання сумесных навукова-тэхнічных праектаў;
o навучанне ў магістратуры і аспірантуры, а таксама стажыроўкі егіпецкіх спецыялістаў у арганізацыях НАН Беларусі і інш.
Таксама дэлегацыя АНДТЕ наведала ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі» і НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, дзе азнаёмілася з напрамкамі дзейнасці арганізацый, іх найноўшымі распрацоўкамі і абмеркавала перспектыўныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.