РАН і НАН Беларусі абвясцілі пераможцаў конкурсу 2024 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пастановамі Прэзідыумаў НАН Беларусі і РАН вырашана прысудзіць прэміі РАН і НАН Беларусі 2024 года за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў:
у галіне прыродазнаўчых навук — за цыкл работ «Новыя ВКР і ВНКР-лазеры: павышэнне эфектыўнасці і зніжэнне парога генерацыі» калектыву расійскіх і беларускіх вучоных у складзе:
Арловіч Валянцін Антонавіч, загадчык цэнтра «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;
Водчыц Аляксандр Іванавіч, вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат фізіка-матэматычных навук;
Хадасевіч Іна Андрэеўна, намеснік загадчыка цэнтра «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат фізіка-матэматычных навук;
Першын Сяргей Міхайлавіч, галоўны навуковы супрацоўнік Навуковага цэнтра хвалевых даследаванняў Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Федэральнага даследчага цэнтра «Інстытут агульнай фізікі імя А. М. Прохарава Расійскай акадэміі навук», доктар фізіка-матэматычных навук;
Грышын Міхаіл Яраслававіч, навуковы супрацоўнік Цэнтра біяфатонікі Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Федэральнага даследчага цэнтра «Інстытут агульнай фізікі імя А. М. Прохарава» Расійскай акадэміі навук, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
Кудраўцава Ганна Дзмітрыеўна, вядучы навуковы супрацоўнік аптычнага аддзела аддзялення оптыкі Федэральнага дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Фізічнага інстытута імя П. М. Лебедзева Расійскай акадэміі навук, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
у галіне тэхнічных навук — за цыкл работ «Функцыянальна-градыентныя мікронныя пакрыцці: атрыманне і характарызацыя кантактна-зондавымі метадамі» пераможцамі сталі беларускія і расійскія вучоныя:
Лапіцкая Васіліна Аляксандраўна, намеснік загадчыка лабараторыі нанапрацэсаў і тэхналогій дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат тэхнічных навук, дацэнт;
Хабарава Анастасія Віктараўна, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі нанапрацэсаў і тэхналогій дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
Чыжык Сяргей Антонавіч, першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар;
Айзіковіч Сяргей Міхайлавіч, загадчык лабараторыі функцыянальна-градыентных і кампазіцыйных матэрыялаў навукова-адукацыйнага цэнтра «Матэрыялы» Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Данскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», доктар фізіка-матэматычных навук, старшы навуковы супрацоўнік;
Садырын Яўген Валер’евіч, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі «Механіка біясумяшчальных матэрыялаў» навукова-адукацыйнага цэнтра «Матэрыялы» Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Данскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», кандыдат фізіка-матэматычных навук;
Нікалаеў Андрэй Леанідавіч, загадчык лабараторыі «Механіка біясумяшчальных матэрыялаў» Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Данскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».
У галіне гуманітарных і сацыяльных навук прэмію РАН і НАН Беларусі вырашана прысудзіць за цыкл работ «Механізмы ўзаемадзеяння рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў прамыслова-тэхналагічным развіцці і прыярытэты паглыблення інтэграцыйных працэсаў» калектыву беларускіх і расійскіх вучоных у складзе:
Гурскі Васіль Леанідавіч, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук, дацэнт;
Праснякова Алена Уладзіміраўна, кіраўнік Цэнтра інавацыйнай і інвестыцыйнай палітыкі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат эканамічных навук, дацэнт;
Пятроў Міхаіл Барысавіч, кіраўнік Цэнтра развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Інстытута эканомікі Уральскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, доктар тэхнічных навук, дацэнт;
Лі Валянціна Аркадзьеўна, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы навукі Інстытута эканомікі Уральскага аддзялення Расійскай акадэміі навук.
Прэміі РАН і НАН Беларусі прысуджаюцца раз на тры гады за найбольш значныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры правядзенні сумесных работ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. Прысуджаецца тры прэміі — па адной прэміі ў кожнай з вышэйназваных галін. На конкурс могуць быць пададзены работы або серыі сумесных работ, выкананыя калектывам вучоных з навуковых арганізацый і ВНУ Расійскай Федэрацыі і навуковых арганізацый НАН Беларусі. Колькасць удзельнікаў, якія вылучаюцца на конкурс, не павінна перавышаць трох чалавек з кожнага боку, пры гэтым колькасць удзельнікаў сумесных даследаванняў з расійскага і беларускага боку можа быць неаднолькавай. Памер адной прэміі — 10 000 долараў ЗША.