Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2024

Пяцёра маладых навукоўцаў сталі лаўрэатамі конкурсу «100 маладых талентаў НАН Беларусі»

Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі 26 снежня 2024 года зацверджаны спіс лаўрэатаў штогадовага конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2024 год.

Лаўрэатамі сталі:

Яўген Астрашаб, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра структурных даследаванняў і трыбамеханічных выпрабаванняў матэрыялаў і вырабаў машынабудавання навукова-тэхнічнага цэнтра «Тэхналогіі машынабудавання і тэхналагічнае абсталяванне» ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», кандыдат тэхнічных навук;

Наталля Балюк, навуковы супрацоўнік лабараторыі росту і развіцця раслін ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі», кандыдат біялагічных навук;

Максім Кучвальскі, памочнік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат біялагічных навук;

Мікалай Пракапеня, старшы навуковы супрацоўнік цэнтра «Квантавая оптыка і квантавая інфарматыка» ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі», кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт;

Вераніка Шчур, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі бялковай інжынерыі ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», кандыдат хімічных навук.

Штогадовы конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» заснаваны ў 2018 годзе. Агульная колькасць маладых навукоўцаў, якія адначасова ўваходзяць у банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», не можа перавышаць 100 чалавек, а штогадовая колькасць лаўрэатаў конкурсу — не больш за 20 чалавек. Знаходжанне ў банку даных кандыдатаў навук — да дасягнення імі 35-гадовага ўзросту, дактароў навук — да 45 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца кандыдаты навук ва ўзросце да 30 гадоў і дактары навук ва ўзросце да 40 гадоў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі.

Лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіраўнічых кадраў НАН Беларусі, атрымліваюць штогадовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым, навукова-арганізацыйным або навукова-практычным мерапрыемстве (канферэнцыі, сімпозіумы, навуковыя школы, кароткатэрміновыя стажыроўкі і інш.) і штогадовую прэмію ў памеры да 7 базавых ставак у перыяд уваходжання ў банк даных.

Мэта конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» рэалізацыя мер па прыцягненні і замацаванні таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах; стварэнне маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэнне кадравага складу навуковых арганізацый; забеспячэнне пераемнасці паміж вучонымі розных пакаленняў.