27 снежня 2024 года ў НАН Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае навагоднім святам. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Чыжык. Ён коратка падвёў вынікі года і сардэчна павіншаваў усіх супрацоўнікаў Акадэміі навук з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым. З віншаваннямі выступілі старшыня АГПА работнікаў НАН Беларусі Іван Бараноўскі, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі Юлія Качурка і намеснік старшыні Савета маладых вучоных Максім Кучвальскі. Вялікай групе навукоўцаў уручаны віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Усяго ад НАН Беларусі віншаванні Кіраўніка дзяржавы атрымалі 28 чалавек.
Напярэдадні Новага года найлепшым навукоўцам былі ўручаны ўзнагароды Акадэміі. На ўрачыстым мерапрыемстве намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Чыжык уручыў прэміі НАН Беларусі для маладых вучоных 2024 года.
Усіх удзельнікаў урачыстасці чакаў выдатны канцэрт! Сваё майстэрства прадэманстравала не толькі музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, але і супрацоўнікі Акадэміі навук і маленькія выхаванцы дзіцячага садка 434.