Ад імя ўдзельнікаў 17-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з надыходзячым Новым, 2025-м, годам навукоўцам НАН Беларусі і ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь.
ВІНШАВАННЕ ПАЛЯРНІКАЎ
Дарагія сябры,
Каманда 17-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі шле самыя цёплыя віншаванні з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым сваім родным і блізкім, усім жыхарам нашай цудоўнай краіны!
Жадаем усім адзінства і мірнага неба над галавой, моцнага палярнага здароўя, душэўнага спакою і сямейнай утульнасці, новых імкненняў і дасягненняў, стабільнасці і працвітання!
Няхай Новы год радуе ўсіх выкананнем самых запаветных жаданняў, прынясе ў нашы дамы толькі дабро і пазітыў, любоў і гармонію, дастатак і дабрабыт, як мага больш прыемных уражанняў і радасных момантаў!
З Новым годам, дарагая Беларусь!
Каманда 17 БАЭ:
Аляксей Гайдашоў
Мікіта Ізідараў
Сяргей Люты
Павел Конанаў
Віталь Хілько
Уладзімір Чарнюк
Аляксандр Бурдак
Алег Пешкаў
Артур Івашка
Ілья Лапука
Мікалай Казлоўскі
Алег Мурашка
Аляксандр Калевіч
Уладзімір Несцяровіч
і прыкамандзіраваныя расійскія спецыялісты:
Аляксей Антропаў
Максім Фядоткін