Падведзены вынікі Зімовай спартакіяды-2025, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Першае месца заняла каманда ДП «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі», другое – РУП «Інстытут лёну», трэцяе – РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі».
10 лютага 2025 года на апаратнай нарадзе адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Зімовай спартакіяды-2025 сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі. Старшыня аб'яднанага камітэта Іван Бараноўскі ўручыў узнагароды кіраўнікам арганізацый, чые каманды занялі прызавыя месцы.
8 лютага 2025 года на базе дзіцячага аздараўленчага лагера «Фатон» адбылася Зімовая спартакіяда-2025, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ад імя кіраўніцтва Акадэміі навук да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Чыжык. З прывітальным словам перад удзельнікамі і гасцямі спартыўнага свята выступілі старшыня аб'яднанага камітэта Іван Бараноўскі, галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Шчатко і старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Юлія Качурка. Сюрпрызам стала выступленне ваенна-патрыятычнага клуба «Грэнадзёр», які прадэманстраваў унікальную баявую тэхніку з шашкай – фланкіроўку.
За пераможныя медалі і ўзнагароды змагалася 61 каманда! Навукоўцы НАН Беларусі спаборнічалі ў розных відах: лыжныя гонкі; стральба з пнеўматыкі; эстафета; падцягванне на турніку; камандныя лыжы; камандны трэк «Вусень»; шкатулка памяці; вавёрчына кола. Упершыню прынялі ўдзел у спаборніцтвах каманды ВВРУП «Ферыт» і РУП «Інстытут лёну», якое да таго ж стала прызёрам!
Як размеркаваліся месцы па выніках Зімовай спартакіяды-2025, можна даведацца тут.