20 лютага 2025 года адбыўся Міжнародны круглы стол «Сацыялогія і сучаснае грамадства: да 35-годдзя Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У рабоце круглага стала прынялі ўдзел вядомыя беларускія і расійскія сацыёлагі, а таксама навукоўцы з іншых краін СНД, якія займаюцца прыкладнымі і фундаментальнымі даследаваннямі сучаснага грамадства. У рамках мерапрыемства былі прадэманстраваны асноўныя навуковыя дасягненні інстытута сацыялогіі і вынікі сацыялагічных даследаванняў па стратэгічных тэматычных кірунках.
Мерапрыемства было прымеркавана да юбілею стварэння iнстытута. 35-гадовы перыяд функцыянавання інстытута адзначаны значнымі поспехамі ў галіне правядзення фундаментальных і прыкладных даследаванняў сацыяльнай дынамікі беларускага грамадства ва ўмовах станаўлення новай дзяржаўнасці і суверэнітэту. Інстытут у цяперашні час з'яўляецца вядучай у краіне акадэмічнай установай у галіне сацыялагічных навук. У якасці тэматычных кірункаў фундаментальных даследаванняў Інстытута сацыялогіі выступаюць комплекснае сацыялагічнае даследаванне сацыяльна-эканамічных аспектаў лічбавай трансфармацыі беларускага соцыуму, вызначэнне і дыягностыка фактараў сацыякультурнай дынамікі беларускага грамадства, пражактыўнае мадэляванне сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх рэгіёнаў і міграцыйных працэсаў, захаванне гістарычнай памяці беларускага народа аб Вялікай Айчыннай вайне, аналіз дынамікі медыяпрасторы і фактараў даверу айчынным СМІ, а таксама распрацоўка навукова-практычных рэкамендацый па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі і беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах знешніх выклікаў і пагроз.