Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.02.2025

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

23 лютага – знамянальная дата, якая сімвалізуе сілу і мужнасць, стойкасць і патрыятызм. Для нашай краіны, у гісторыі якой было нямала лёсавызначальных ваенных выпрабаванняў, гэтае свята цалкам заканамерна стала ўсенародным. Такія якасці, як любоў да Радзімы, вернасць прысязе і ратная доблесць, ва ўсе стагоддзі – вечныя каштоўнасці.

Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх нашых грамадзян, для якіх вышэйшымі каштоўнасцямі з'яўляюцца незалежнасць нашай дзяржавы, мір і росквіт на роднай зямлі, хто не толькі са зброяй у руках, але і паўсядзённай працай умацоўвае магутнасць Радзімы, працуе для людзей і ў імя людзей.

2025-ы – Год добраўпарадкавання Пяцігодкі якасці. Дасягненне высокай якасці навуковых вынікаў, айчыннай прадукцыі, аказваемых паслуг – вызначальны фактар умацавання нацыянальнай эканомікі і бяспекі краіны.

Сёння навукоўцы НАН Беларусі разам з прадстаўнікамі іншых сфер актыўна працуюць над павышэннем навукова-інавацыйнага і тэхналагічнага патэнцыялу нашай дзяржавы. Высокакваліфікаваныя эксперты не раз падкрэслівалі тое, што беларускія даследчыкі і распрацоўшчыкі змаглі стварыць нямала ўзораў прарыўнога характару прыбораў, машын і абсталявання, якія не горшыя за замежныя аналагі і таннейшыя па кошце. Таму па ўсіх параметрах Беларусь гатова абараніць сваю навукова-інавацыйную незалежнасць і магчымасць мірнага развіцця. Важна, каб навукаёмістая прадукцыя ў розных галінах была здольная вырашаць апераджальныя задачы. І наша навука ідзе ў рэчышчы гэтага трэнду. Многія супрацоўнікі Акадэміі навук прайшлі службу ва Узброеных сілах, маюць воінскія званні і ўзнагароды. Мы заўсёды гатовыя стаць на абарону Радзімы. Але ў XXI стагоддзі ўсе канфлікты трэба вырашаць шляхам перамоў, мовай дыпламатыі, развіццём усебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Жадаю вам здароўя, дабрабыту, шчасця вашым блізкім і родным, упэўненасці ў заўтрашнім дні і светлых надзей на будучыню, бадзёрасці духу, творчага натхнення і невычэрпнай энергіі!

Са святам!

Уладзімір Гусакоў,

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік