Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.02.2025

Прэс-канферэнцыя на тэму «Беларуская навука – сельскай гаспадарцы»

20 лютага 2025 года ў прэс-цэнтры БЕЛТА прайшла прэс-канферэнцыя на тэму «Беларуская навука – сельскай гаспадарцы. Аб дасягненнях і перспектыўных распрацоўках вучоных у аграрнай сферы». У прэс-мерапрыемстве прынялі ўдзел: Мікалай Бакач, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»; Аляксандр Будзевіч, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі»; Дзмітрый Зайчанка, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні»; Эрома Урбан, першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве»; Андрэй Чайкоўскі, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці РУП «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве».

Кіраўнікі навукова-практычных цэнтраў Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі расказалі журналістам аб перазімоўцы пасеваў, вывядзенні новых сартоў культур і асаблівасцях іх наймення, развіцці новых праектаў у сферы механізацыі сельскай гаспадаркі, выніках жывёлагадоўлі і асаблівасцях навуковай падтрымкі харчовай галіны.