Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.02.2025

Вынікі праведзенага 24.02.2025 г. адкрытага конкурсу па выбары выканаўцаў праектаў у рамках мерапрыемстваў падпраграмы 9 «Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу» Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021 – 2025 гг.

У адпаведнасці з пратаколам № 1 ад 24 лютага 2025 г. пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021 – 2025 гады вызначаны выканаўцы праектаў:

Рэспубліканскае навукова-вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут пладаводства» – па праекце «Сістэма кропельнага паліву дэманстрацыйных садоў, ягаднікаў і гадавальнікаў РУП «Інстытут пладаводства»;

Рэспубліканскае навукова-вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут пладаводства» – па праекце «Стварэнне доследнага ўчастка вытворчасці і захоўвання прадуктаў перапрацоўкі пладова-ягаднай і вінаграднай сыравіны РУП «Інстытут пладаводства»;

Рэспубліканскае сельскагаспадарчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Шыпяны-АСК» – па праекце «Закупка тэхнікі і абсталявання для тэхналогіі дакладнага земляробства на РУП «Шыпяны-АСК» Смалявіцкага раёна»;

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» – па праекце «Рэканструкцыя біятэхналагічнага комплексу на РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» з будаўніцтвам эксперыментальнага цэха па перапрацоўцы малака магутнасцю 5 т у змену ў аг. Будагова Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці»;

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» – па праекце «Рэканструкцыя селекцыйна-гібрыднага модуля і базы захоўвання селекцыйнага матэрыялу бульбы са стварэннем штучнага мікраклімату на РУП «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве», аг. Самахвалавічы Мінскага раёна»;

Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па племянной справе «ЖодзінаАграПлемЭліта» – па праекце «Рэканструкцыя існуючых вытворчых будынкаў у аг. Будагова пад інавацыйны мясаперапрацоўчы комплекс ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта».