31 сакавіка адбудзецца лекцыя «У здаровым HARDe – здаровы SOFT, ці Ваша сістэма падвяргаецца небяспецы»
31 сакавіка 2025 года ў 14.30 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца лекцыя «У здаровым HARDe – здаровы SOFT, ці Ваша сістэма падвяргаецца небяспецы», прысвечаная Міжнароднаму дню бэкапа.
Тэмы лекцыі:
✔Віды кампутарных вірусаў;
✔Ступень небяспекі кампутарных вірусаў;
✔Шпіёнскае ПЗ;
✔Парады для прадухілення фішынгавых нападаў і фармiнгу;
✔Прыкметы заражэння кампутарнымі вірусамі;
✔Антывірусныя праграмы.