Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.04.2025

Арганізацыі НАН Беларусі прадставілі апошнія распрацоўкі на 24-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Зварка і рэзка – 2025»

З 1 па 4 красавіка 2025 года арганізацыі НАН Беларусі прадставілі апошнія распрацоўкі на 24-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Зварка і рэзка – 2025». Усяго – больш за 25 распрацовак і тэхналогій. Так, напрыклад, Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі прадставіў наступныя накірункі: тэхналогія паперчана-клінавай пракаткі буйнагабарытных вырабаў (у тым ліку макет комплексу для дадзенай тэхналогіі); тэхналогія іённай хіміка-тэрмічнай апрацоўкі (у тым ліку макет комплексу для дадзенай тэхналогіі); тэхналогія і абсталяванне індукцыйнага нагрэву (у тым ліку макет дадзенага абсталявання).

Як падкрэсліў на адкрыцці першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык: «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі штогод прымае ўдзел і з'яўляецца суарганізатарам выстаў. На нашых стэндах можна ўбачыць распрацоўкі ў галіне новых парашковых матэрыялаў, адытыўнай тэхналогіі. НВА «Цэнтр» пакажа магчымасці ў вытворчасці буйнагабарытнага абсталявання, выкарыстання электронна-прамянёвай, рабатызаванай зваркі, якія дазваляюць злучыць рознародныя матэрыялы». Ён нагадаў, што ў НАН на базе Фізіка-тэхнічнага інстытута створаны інавацыйна-тэхналагічны кластар прамысловых тэхналогій «Акадэмтэхнаград», які здольны выконваць глабальныя праекты, падключаючы да ўдзелу не толькі матэрыялазнаўцаў, але і праграмістаў.

На чатыры дні (з 1 па 4 красавіка) Мінскі футбольны манеж (пр-т Пераможцаў, 20/2) стаў выставачнай пляцоўкай, дзе разгарнуліся экспазіцыі адразу некалькіх міжнародных спецыялізаваных выстаў: «Металаапрацоўка», «Машынабудаванне», «Зварка і рэзка», «Парашковая металургія», «Абарона ад карозіі. Пакрыццi», «Лiтметэкспа: Ліццё і металургія». Тэматыка прамыслова-тэхналагічнага форуму ахоплівала шырокі спектр тэхналогій у сферы металаапрацоўкі, зваркі, машынабудавання, ліцейнай вытворчасці, канструкцыйных матэрыялаў, рэсурсазберажэння. Каля 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кітая, Турцыі і іншых краін прадстаўляюць новае абсталяванне і матэрыялы.

Тэгi
#выставы