Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвясцілі конкурс на суісканне прэміі імя акадэміка В. А. Копцюга 2025 года
Прэмія імя акадэміка Валянціна Афанасьевіча Копцюга прысуджаецца штогод за лепшую сумесную навуковую работу, адкрыццё або вынаходніцтва, серыю сумесных навуковых работ па адзінай тэматыцы, выкананых у рамках узгодненых дагаворам аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН напрамкаў. Прысуджэнне прэміі імя акадэміка В.А. Копцюга ў 2025 годзе будзе ажыццяўляцца Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук. На суісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя або апублікаваныя на працягу трох гадоў, якія папярэднічалі году прысуджэння прэміі. Пры прадстаўленні работ вылучаюцца вядучыя аўтары ў калектыве не больш за 10 чалавек. Пры гэтым кожная краіна павінна быць прадстаўлена не менш чым двума навукоўцамі. Памер прэміі эквівалентны 500 000 расійскіх рублёў. Грашовая частка прэміі дзеліцца пароўну паміж суаўтарамі работ.
Права вылучэння кандыдатаў на суісканне прэміі прадастаўляецца: акадэмікам і членам-карэспандэнтам, якія працуюць у НАН Беларусі або ў СА РАН; вучоным саветам навуковых устаноў НАН Беларусі і СА РАН; праблемным навуковым саветам НАН Беларусі і аб'яднаным вучоным саветам (АВС) СА РАН па напрамках навукі. Арганізацыі або асобныя асобы, якія вылучылі работу на суісканне прэміі, прадастаўляюць наступныя дакументы:
матываванае прадстаўленне, якое ўключае навуковую характарыстыку работы, абгрунтаванне яе значэння для развіцця навукі і народнай гаспадаркі;
арыгінал апублікаванай навуковай работы (серыі работ), матэрыялы навуковага адкрыцця або вынаходкі – у трох экзэмплярах;
звесткі пра аўтараў – Curriculum-vitae – на кожнага.
Матэрыялы з надпісам «На суісканне прэміі імя акадэміка В. А. Копцюга 2025 года» прадастаўляюцца да 1 мая 2025 г. у Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук па адрасе: : 630090, Расійская Федэрацыя, г. Новасібірск, праспект акадэміка Лаўрэнцьева, д. 17, намесніку галоўнага вучонага сакратара СА РАН Іванову Яўгену Анатольевічу, каб. 210. Тэлефоны для даведак у г. Новасібірску: 8-10-7(383)217-49-14; +79139128461 Тэлефоны для даведак у г. Мінску: 8(017)275-24-56; 8(017)358-28-26.