Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2025

Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2026 год

       У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай работы маладых навукоўцаў», праводзіцца рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2026 год. Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук – да 35 гадоў, вучоных без ступені – да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2025 г.). Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.


       Дакументы суіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з усталяванымі правіламі, прадстаўляюцца ў наступным парадку:

       да 23 мая 2025 г. электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас olga@presidium.bas-net.by для папярэдняга азнаямлення і ліквідацыі заўваг;

       да 5 чэрвеня 2025 г. дакументы, падпісаныя кіраўніком арганізацыі і аформленыя ў папку-хуткасшывальнік, накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317.

       Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе і рэкамендацыямі па афармленні дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй.

Інфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2026 год
Спіс кандыдатур, рэкамендаваных для прызначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2026 год
Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца на конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2026 год
Рэкамендацыі па афармленні асабістых спраў суіскальнікаў
Інфармацыя па правядзенні незалежнай экспертызы