Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2025

Уладзімір Каранік сустрэўся з Генконсулам Расійскай Федэрацыі ў г. Гродна Феадосіем Уладышэўскім

2 чэрвеня 2025 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік сустрэўся з Генеральным консулам Расійскай Федэрацыі ў г. Гродна Феадосіем Уладышэўскім.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця механізмаў супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Расіі. Як адзначыў Уладзімір Каранік: «Навука – залог бяспекі любой дзяржавы. Тыя глабальныя выклікі, якія сёння стаяць перад навукоўцамі, патрабуюць кааперацыі навуковых арганізацый. Гэтыя кааперацыйныя сувязі, сумесныя праекты пойдуць на карысць нашых краін».

Сярод перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, якія былі абмеркаваны ў ходзе перамоў, – ядзерная энергетыка, касмічныя тэхналогіі, ШІ, новыя матэрыялы, развіццё электратранспарту. Не засталіся без увагі і тэмы ўзаемадзеяння вучоных Акадэміі навук з арганізацыямі Расіі ў гуманітарнай і аграрнай сферах, падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, супрацоўніцтве маладых вучоных Беларусі і Расіі.