Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.06.2025

Аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2026 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі абвясцілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2026 год. Вылучэнне кандыдатур для прызначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы, першыя два этапы для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў, якія навучаюцца ў навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праводзяцца ў Акадэміі навук. Інфармацыя аб парадку і ўмовах правядзення адкрытага конкурсу размешчана тут.

Аформленыя ў адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі дакументы неабходна прадставіць да 15 верасня 2025 г. . у Галоўнае ўпраўленне кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 66, к. 404 (кант. тэл.: 350-26-03, адк. Іванюковіч Ганна Уладзіміраўна).