У НАН Беларусі адбыўся візіт дэлегацыі Дзяржкарпарацыі «Расатам»
10 чэрвеня 2025 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя ДК «Расатам» на чале з саветнікам генеральнага дырэктара Рыгорам Рапотам.
У ходзе сустрэчы дэлегацыі са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Каранікам бакі абмеркавалі механізмы пашырэння ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі НАН Беларусі і ДК «Расатам» у галіне ізатопных тэхналогій, электрамабільнасці, перапрацоўкі адходаў, беспілотнай тэхнікі, матэрыялазнаўства, назапашвальнікаў энергіі і інш.
Па выніках перамоў бакі дамовіліся прапрацаваць пытанне фарміравання сумеснай беларуска-расійскай групы (НАН Беларусі – ДК «Расатам») для разгляду прапаноў па развіцці супрацоўніцтва, а таксама арганізацыі ў бліжэйшы час візіту дэлегацыі НАН Беларусі ў ДК «Расатам».