Віншаванне з Днём Незалежнасці ад Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём Незалежнасці − галоўным святам беларускага народа!
У гісторыі нашай краіны нямала гераічных дат і падзей, якімі мы па праву ганарымся. Беларускі народ прайшоў складаны шлях барацьбы за свабоду і права самастойна вызначаць свой лёс. Кровапралітныя войны і канфлікты не зламалі нашу волю да перамогі. Цяжкасці нас толькі загартавалі, а ўменне іх пераадольваць стала часткай беларускага генетычнага кода. Дата 3 ліпеня − дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх агрэсараў − з'яўляецца адной з найбольш значных у айчыннай гісторыі.
Мы будзем вечна захоўваць памяць пра гераізм, мужнасць і самаадданую барацьбу беларускага народа супраць германскіх варвараў, пра тое, якую велізарную цану мы заплацілі за сваю незалежнасць.
Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі надаюць пільную ўвагу вывучэнню ваеннай гісторыі. Працягваецца акцыя «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: памятаем усіх!», да выдання рыхтуецца ўжо пятая кніга, якая распавядзе пра мiнскіх падпольшчыкаў.
Сёння Рэспубліка Беларусь − суверэнная незалежная дзяржава, дзе жыццё чалавека з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю. Далейшае росквіт магчымы толькі пры ўмове стваральнай працы кожнага з нас на карысць Айчыны.
Цяперашні Год добраўпарадкавання нагадвае нам, што толькі мы самі можам зрабіць нашу краіну прыгажэйшай, лепшай і багацейшай. І не толькі для сябе, але і для нашых дзяцей і ўнукаў.
Дарагія сябры!
Жадаю вам міру, здароўя і працвітання! Няхай навука і ў далейшым будзе галоўнай стваральнай сілай на шляху развіцця нашай краіны. Упэўнены, у шэрагах беларускіх навукоўцаў ёсць нямала тых, хто адкрые новыя старонкі навуковых ведаў!
Сіл нам, упэўненасці ў заўтрашнім дні і непарыўнай згуртаванасці для вялікіх здзяйсненняў у імя Айчыны!
Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Уладзімір КАРАНІК,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі