Адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Універсітэта НАН Беларусі 2025 года
1 ліпеня ў Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры ўніверсітэта НАН Беларусі 2025 года.
У цырымоніі прыняў удзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік, які ўручыў доўгачаканыя дыпломы, а таксама арыентаваў будучых вучоных на далейшае развіццё абраных навуковых напрамкаў.
З віншавальным словам да выпускнікоў звярнуліся член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яўгенавіч Гучок, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч, акадэмік Пётр Аляксандравіч Віцязь, старшыня Савета маладых навукоўцаў Максім Кучвальскі і інш.
Урачыстасць упрыгожыла канцэртная праграма, у якой удзельнічалі акадэмічная капэла, вядомы выканаўца Тарыел Майсурадзэ і рабяты з Кітая (усе яны – выпускнікі магістратуры 2025 года).