Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.06.2025

Аб'яўлены прыём у дактарантуру і аспірантуру арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2025 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб прыёме ў дактарантуру і аспірантуру ў 2025 годзе па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцяў. У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 10 чэрвеня 2025 г. № 8 «Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ў 2025 годзе» прыём дакументаў для паступлення ў дактарантуру і аспірантуру – з 1 жніўня па 30 верасня 2025 г. Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах – з 7 па 11 кастрычніка 2025 г. Iншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя тут.