Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.08.2025

Навукоўцы-ветэрынары Беларусі і КНР адкрылі сумесную лабараторыю па прафілактыцы і кантролі захворванняў жывёл

12 жніўня ў Прэзідыуме НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларуска-Кітайскай сумеснай лабараторыі па прафілактыцы і кантролі захворванняў жывёл. Яе заснавальнікі – Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі ім. С.М. Вышалескага НАН Беларусі і Шанхайскі ветэрынарны навукова-даследчы інстытут Кітайскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і навукова-тэхнічнай кампаніі «Вэйлай Тэхноладжы». Сімвалічную стужачку перарэзалі кіраўнікі навуковых устаноў – Дзмітрый Барысавец і с-р Ма Чжыюань. Нагадаем, у маі гэтага года беларускія ветэрынары ўжо наведвалі Шанхай. Як адзначыў Д. Барысавец, у планах – распрацоўка міжнародных стандартаў, абмен вопытам у галіне прафілактыкі і кантролю захворванняў, а таксама развіццё прафілактыкі і кантролю важных трансгранічных захворванняў жывёл. «Аб'яднаўшы нашы патэнцыялы і рэсурсы, мы зможам дамагчыся поспехаў у барацьбе з агульнымі пагрозамі», – рэзюмаваў Д. Барысавец.