15 устаноў НАН Беларусі прымаюць удзел у выставе Ecology Expo
19 жніўня ў Мінску стартавала работа III Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы Ecology Expo. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік.
У выставе ўдзельнічаюць 15 арганізацый Акадэміі навук. Яны прадстаўляюць новыя біяпрэпараты, сістэмы асвятлення для цяпліц, угнаенні, сістэмы маніторынгу прыродных ландшафтаў і інш. Словам, усё тое, што зможа зрабіць нашу краіну зелянейшай і чысцейшай!
Выстава праходзіць пад дэвізам «Зялёныя інавацыі для ўстойлівай будучыні». Заўтра і паслязаўтра яна працягне сустракаць гасцей. Яе ўдзельнікі абмяркуюць ключавыя пытанні развіцця зялёнай эканомікі, абмяняюцца перадавым вопытам і прадэманструюць дасягненні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.