Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.09.2025

XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мембраны-2025»

З 15 па 20 верасня 2025 г. Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі (ІФАХ) сумесна з Інстытутам нафтахімічнага сінтэзу ім. А.В. Тапчыева Расійскай акадэміі навук (IНХС РАН) праводзіць XVI Міжнародную навуковую канферэнцыю «Мембраны-2025».

Серыя канферэнцый «Мембраны» – буйны навуковы форум, прысвечаны распрацоўцы новых мембранных матэрыялаў, працэсаў і тэхналогій і іх прымяненню ў розных галінах прамысловасці (водаачыстка і водападрыхтоўка, харчовая, фармацэўтычная, нафтахімічная, хімічная, цэлюлозна-папяровая галіны, медыцына, біятэхналогія, мікрабіялогія і інш). У канферэнцыі прымуць удзел больш за 150 прадстаўнікоў навуковых і адукацыйных арганізацый, прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Казахстана, Кітая, Узбекістана.

У Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага праблемам рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў і забеспячэнню насельніцтва і суб'ектаў гаспадарання якаснай вадой. Распрацоўваюцца і ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі водападрыхтоўкі. Пры гэтым актуальным з'яўляецца асэнсаванне і магчымае выкарыстанне новых навуковых ідэй і тэхнічных рашэнняў у галіне мембранных тэхналогій, прапанаваных навукоўцамі і практыкамі замежных краін, у першую чаргу Расійскай Федэрацыі.

Мерапрыемства прадстаўляе самыя сучасныя тэхналогіі, распрацоўкі, абсталяванне і матэрыялы і з'яўляецца месцам для зносін, правядзення дзелавых сустрэч, пошуку партнёраў і пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага надаецца прыцягненню студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў да актыўнага ўдзелу ў канферэнцыі «Мембраны».