Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на прысваенне звання «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – 2025».
Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і заахвочвання найбольш эфектыўна працуючых у 2025 годзе вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія маюць значныя асабістыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, умацаванне міжнароднага аўтарытэту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі.
У Конкурсе могуць удзельнічаць:Права вылучэння кандыдатур на суісканне звання «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – 2025» маюць члены Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары аддзяленняў Акадэміі навук.
Палажэнне аб конкурсе, форма анкеты ўдзельніка Конкурсу і паказчыкі яго навуковай дзейнасці прадстаўлены тут.Дакументы на конкурс высылаюцца не пазней за 1 снежня 2025 г. з пазнакай «На конкурс «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі.
Кантактныя тэлефоны: +375(017)275 24 56, +375(017)358 28 26.