Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.11.2025

XХIV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РIНТI -2025)

20 лістапада 2025 г. у Мінску ў АІПІ НАН Беларусі адбудзецца XХIV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2025) па адрасе г. Мінск, вул. Сурганава, 6.

Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук (МААН), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

На канферэнцыю прадстаўлены даклады ад больш як 40 арганізацый з 6 краін-удзельніц (Беларусь, Расія, Азербайджан, Узбекістан, Кітай, Італія).

Запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх і замежных арганізацый, навуковыя работнікі, прафесарска-выкладчыцкі склад арганізацый і ВНУ, супрацоўнікі бібліятэк, аспіранты, спецыялісты ў галіне цыфравізацыі і штучнага інтэлекту.

Работа канферэнцыі плануецца ў наступных напрамках:
  • Аналіз стану і праблем развіцця адзінай інфармацыйнай прасторы, метады і сродкі забеспячэння яе фарміравання, выкарыстання і развіцця ў інтарэсах грамадзян, грамадства і дзяржавы.
  • Развіццё асноўных напрамкаў і тэхналогій лічбавай трансфармацыі: электронная дзяржава, лічбавая эканоміка, электронны гандаль і лагістыка, электроннае навучанне, электронная ахова здароўя, электронныя бібліятэкі, аблічбоўка культурнай спадчыны, фарміраванне нацыянальнага электроннага кантэнту.
  • Фарміраванне нарматыўна-прававой базы, інтэграванай сістэмы стандартызацыі (уніфікацыі), сертыфікацыі, экспертызы, ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі праграм і праектаў у галіне інфарматызацыі і сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі.
  • Распрацоўка і ўкараненне карпаратыўных сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі, бібліятэчна-інфармацыйных сістэм і тэхналогій для аўтаматызацыі інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Публікацыйная актыўнасць навукоўцаў і арганізацый.
  • Навукова-інфармацыйныя камп'ютэрныя сеткі, тэхналогіі высакахуткаснага інфармацыйнага абмену паміж арганізацыямі з доступам у міжнародныя навукова-адукацыйныя сеткі. Рэгіянальная інфарматызацыя і інфармацыйная інфраструктура. Абмеркаванне пытанняў інфармацыйнай падтрымкі навукі і адукацыі на аснове сучасных інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій, арганізацыі адзінай навукова-інфармацыйнай прасторы.
  • Даследаванні працэсаў цыфравізацыі эканомікі і грамадства.
  • Кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі.
На канферэнцыі будзе прадстаўлена 8 пленарных і 74 секцыйных дакладаў па наступных тэматычных напрамках:
  1. Навукова-метадычнае, інфармацыйнае, тэхналагічнае і прававое забеспячэнне развіцця лічбавай трансфармацыі.
  2. Аўтаматызаваныя сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
  3. Бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі.
  4. Штучны інтэлект і кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі.

На пленарным пасяджэнні будуць разгледжаны: пытанні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій; навукова-метадычнае забеспячэнне развіцця інфарматызацыі ў НАН Беларусі ў 2024-2025 гг.; штучны інтэлект: параўнальна-прававы аналіз сусветнага вопыту, рызыкі і пагрозы; падыходы да забеспячэння лічбавага развіцця Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; даныя як элемент нацыянальнай эканомікі; канцэптуальныя падыходы да аптымізацыі тавараправодных звёнаў ланцугоў паставак на аснове цыфравізацыі; падрыхтоўка інжынерных кадраў у класічным універсітэце для развіцця лічбавай эканомікі, ключавыя аспекты функцыянавання і развіцця зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.

Падчас правядзення канферэнцыі ў фае канферэнц-залы будзе прадстаўлена экспазіцыя з падборам літаратуры ў галіне НТІ ад ЦНБ НАН Беларусі, БелСГБ НАН Беларусі, РНТБ, а таксама стэнды з вынікамі навуковых дасягненняў вучоных НАН Беларусі.

Па выніках работы канферэнцыі выдадзены зборнік дакладаў на 424 с., які будзе прадстаўлены дакладчыкам пры рэгістрацыі.

Уся інфармацыя пра канферэнцыю - на сайце РIНТI-2025


Кантактная інфармацыя:
Грыгянец Рамуальд Браніслававіч griganec@bas-net.by +(375 17) 270-25-26
Венгераў Віктар Мікалаевіч vengerov@basnet.by +(375 17) 270-22-08
АІПІ НАН Беларусі, 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 25, пакой 513.
Для лістоў:
АІПІ НАН Беларусі, 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 6.
Тэгi
#анонсы