20 студзеня 2026 года пройдзе рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Першы крок у навуку»
Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб'яўляе аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Першы крок у навуку», запланаванай на 20 студзеня 2026 года і прымеркаванай да Дня беларускай навукі.
Канферэнцыя праводзіцца па розных навуковых напрамках з мэтай далучэння навучэнцаў Беларусі да навукова-даследчай дзейнасці. Асноўныя задачы канферэнцыі: пошук навучэнцаў, якія цікавяцца навуковымі даследаваннямі; развіццё навучэнцамі навыкаў прэзентацыі вынікаў даследчай дзейнасці; фарміраванне ў вучняў уяўлення аб сучасных дасягненнях беларускай навукі.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы навучальных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (10-11 класы).
Заяўкі прымаюцца па 24 снежня 2025 года. Прыём заявак, пералік секцый, палажэнне апублікаваны на сайце канферэнцыі.