Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як дзяржаўны заказчык дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм «Унікальныя прыборы і комплексы для навуковых даследаванняў», 2026 – 2030 гады, «Біятэхналогіі для ўстойлівага развіцця», 2026-2030 гады аб'яўляе конкурс праектаў заданняў названых праграм.
Для правядзення конкурснага адбору праекты заданняў, аформленыя ў адпаведнасці з загадам ДКНТ ад 18.07.2019 № 208 (у рэдакцыі загаду ДКНТ ад 16.08.2024 № 238), варта накіроўваць у галаўныя арганізацыі-выканаўцы праграм, названыя ў пераліку ДНТП, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2025 г. №717.