Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2025

Віншаванне з Новым годам і Калядамі ад палярнікаў

Паважаныя калегі, дарагія сябры!


Каманда 18-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі з лядовага кантынента цёпла віншуе слаўны калектыў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Жадаем вам і вашым блізкім чыстага неба над галавой, наймоцнага палярнага здароўя, яркіх уражанняў і незабыўных момантаў, выканання самых запаветных жаданняў, увасаблення ў жыццё новых ідэй і прарыўных адкрыццяў для ўстойлівага развіцця, росквіту нашай любімай Беларусі!

Хай кожны дзень Новага года прыносіць у вашы дамы любоў і павагу, радасць і згоду, цяпло і ўтульнасць!

Беражыце сябе і сваіх блізкіх.


Каманда 18-й БАЭ:
Аляксей Гайдашоў
Уладзімір Несцяровіч
Мікалай Зінькевіч
Сяргей Сухараў
Павел Конанаў
Сяргей Люты
Віталь Хілько
Аляксандр Бурдак
Ягор Корзун
Уладзіслаў Базылевіч
Уладзімір Чарнюк
Андрэй Мурашка