Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.12.2025

Віншаванне з Новым 2026 годам і Калядамі ад Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!


Завяршыўся 2025 год, які стаў яшчэ адной насычанай старонкай сучаснай гісторыі. Для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ён адзначыўся мноствам значных дасягненняў і новых партнёрстваў, адкрыццём перспектыў і шляхоў якаснага паляпшэння нашай работы.

Значную ўвагу рабоце айчыннай навукі надаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, што паказвае важнасць нашай сферы дзейнасці для развіцця дзяржавы і грамадства. Перад намі шмат складанай, але цікавай стваральнай работы, і ў кожнага з вас ёсць унікальны шанец быць датычным да фарміравання будучыні беларускай навукі, без якой немагчымы тэхналагічны суверэнітэт, функцыянаванне эканомікі і росквіт соцыума.

Сёлета краіна адзначыла 80-годдзе Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гонар гэтай памятнай даты навукоўцы НАН Беларусі арганізавалі маштабныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне духоўна-культурнага адзінства беларускага народа. Значную ролю ў гэтых ініцыятывах адыгралі навукоўцы-гуманітарыі, якія выступалі не толькі арганізатарамі буйных міжнародных форумаў, але і аўтарамі новых манаграфічных даследаванняў, прысвечаных подзвігу, гераізму і мужнасці вогненнага пакалення.

Акадэмічныя навукоўцы актыўна займаліся вывучэннем прыроды штучнага інтэлекту, яго перспектыў і магчымых рызык. Імклівае развіццё IT-тэхналогій прадэманстравала неабходнасць аператыўна рэагаваць на інавацыі, ацэньваць іх патэнцыял і прымяняць з карысцю для айчыннай эканомікі. Важнымі напрамкамі работы сталі стварэнне новых спадарожнікаў, распрацоўка найскладанейшых прамысловых дэталяў, формул лекавых прэпаратаў і ўгнаенняў, працяг даследаванняў у Антарктыдзе.

Дзякуючы сумесным намаганням вучоных-аграрыяў і вытворчых спецыялістаў удалося дасягнуць высокіх вынікаў у сельскай гаспадарцы нават ва ўмовах няпростай кліматычнай абстаноўкі.

Прыемна, што будучыня айчыннай навукі – нашы маладыя навукоўцы – не проста паказваюць годныя вынікі, але і адкрываюць новыя гарызонты і перспектыўныя напрамкі развіцця як тэарэтычных, так і прыкладных даследаванняў у галіне фізіка-тэхнічных і хімічных навук. Дзякуй за ваш талент, энтузіязм і невычэрпную энергію, якія захапляюць, натхняюць і служаць прыкладам для ўсіх нас.

Дарагія сябры! Шчыра дзякую кожнаму з вас за плённую працу і ўклад у агульную справу. Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з надыходзячым 2026 годам і Раством Хрыстовым!

Хай адыходзячы год панясе з сабой усе трывогі і хваляванні, а надыходзячы прынясе толькі пазітыўныя эмоцыі і добры настрой!

Няхай здароўе будзе моцным, а творчыя ідэі натхняюць вас на новыя здзяйсненні на карысць Айчыны!

Міру і працвітання нашай роднай Беларусі!

Са святам вас, дарагія сябры!

Уладзімір КАРАНІК,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі