Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук аб'яўляюць конкурс на суісканне прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга 2026 года
Прэмія імя акадэміка Валянціна Афанасьевіча Капцюгa прысуджаецца штогод за лепшую сумесную навуковую работу, адкрыццё або вынаходніцтва, серыю сумесных навуковых работ па адзінай тэматыцы, выкананых у рамках узгодненых дагаворам аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН напрамкаў.
Прысуджэнне прэміі імя акадэміка В. А. Капцюгa ў 2026 годзе будзе ажыццяўляцца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На суісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя або апублікаваныя на працягу трох гадоў, якія папярэднічалі году прысуджэння прэміі. Пры прадстаўленні работ вылучаюцца вядучыя аўтары ў калектыве не больш за 10 чалавек. Пры гэтым кожная краіна павінна быць прадстаўлена не менш чым двума навукоўцамі.
Памер прэміі складае 500 000 (пяцьсот тысяч) расійскіх рублёў. Грашовая частка прэміі дзеліцца пароўну паміж суаўтарамі работы.
Права вылучэння кандыдатаў на суісканне прэміі прадастаўляецца: акадэмікам і членам-карэспандэнтам, якія працуюць у НАН Беларусі або ў СА РАН; вучоным саветам навуковых устаноў НАН Беларусі і СА РАН; праблемным навуковым саветам НАН Беларусі і аб'яднаным вучоным саветам (АВС) СА РАН па напрамках навукі, вучоным саветам вышэйшых навучальных устаноў; навукова-тэхнічным саветам дзяржаўных камітэтаў, міністэрстваў, ведамстваў Рэспублікі Беларусь; тэхнічным саветам прамысловых прадпрыемстваў, канструктарскім бюро рэгіёнаў Сібіры.
Арганізацыі або асобныя асобы, якія вылучылі работу на суісканне прэміі, прадстаўляюць наступныя дакументы:
матываванае прадстаўленне, якое ўключае навуковую характарыстыку работы, абгрунтаванне яе значэння для развіцця навукі і народнай гаспадаркі;
арыгінал апублікаванай навуковай работы (серыі работ), матэрыялы навуковага адкрыцця або вынаходкі – у трох экзэмплярах;
звесткі пра аўтараў – Curriculum-vitae – на кожнага.
Матэрыялы з надпісам «На суісканне прэміі імя акадэміка В. А. Капцюгa 2026 года» прадстаўляюцца да 10 сакавіка 2026 г.у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі па адрасе: 220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66, упраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каб. 317, 406.
Тэлефоны для даведак у г. Мінску: 8-10375(17) 275-24-56; 8-10375(17) 358-28-26.
Тэлефоны для даведак у г. Новасібірску: 8-107(383) 217-49-14; +79139128461.