Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.01.2026

НАН Беларусі і БРСМ абвясцілі конкурс відэаролікаў «Навуковы погляд»

Конкурс відэаролікаў «Навуковы погляд», прысвечаны Дню беларускай навукі, арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і прызваны стымуляваць грамадскасць да стварэння відэакантэнту для сацыяльных сетак (TikTok, Instagram, YouTube, VK і інш.) у мэтах папулярызацыі дасягненняў беларускай навукі і вобраза навукоўца.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі шырокай грамадскасці – школьная, студэнцкая і рабочая моладзь, відэаблогеры, навукоўцы (у тым ліку магістранты, аспіранты), прадстаўнікі вышэйшай школы, настаўнікі. Прымаюцца кароткія відэаролікі па тэмах, прысвечаных розным аспектам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Конкурс праводзіцца па 25 студзеня 2026 года.

Падрабязная інфармацыя ўказана ў Палажэнні