Падведзены вынікі конкурсу «Вучоны года НАН Беларусі-2025»
Званне «Вучоны года НАН Беларусі-2025» прысвоена дырэктару дзяржаўнай установы «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» доктару медыцынскіх навук, прафесару, акадэміку Румо Алегу Алегавічу за значныя асабістыя дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці, важкі ўклад у развіццё навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.