Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.01.2026

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка з Днём беларускай навукі

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!


Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам – Днём беларускай навукі.

Мінулы год стаў знакавым для развіцця айчыннай навукі, у значнай ступені вызначыўшы яе ролю ў будучыні краіны. Значэнне перадавых, адпавядаючых запытам дзяржавы і грамадства распрацовак айчынных вучоных адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка: «Без навукі не можа быць краіны!».

Наперадзе нас чакае ініцыяваны Кіраўніком дзяржавы з'езд беларускіх вучоных, які вызначыць ключавыя прыярытэты галіны на найбліжэйшыя гады. Але ўжо сёння неабходна выпрацоўваць механізмы, дзякуючы якім навука стане яшчэ больш эфектыўнай, умацуе сувязь з вытворчасцю і будзе адпавядаць патрабаванням часу. Менавіта ад выніковасці працы кожнага з вас будзе залежыць як сацыяльны статус і дабрабыт беларускіх навукоўцаў, так і аўтарытэт айчыннай навукі ў цэлым.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сёння з'яўляецца сэрцам айчыннай навукі, аднак яе далейшае развіццё немагчыма без аб'яднання намаганняў усёй краіны. Прадуктыўнае ўзаемадзеянне акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі дае вынікі, запатрабаваныя ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, многіх іншых сферах грамадскага развіцця. Упэўнены, што кансалідацыя навуковай супольнасці краіны дасць магчымасць забяспечыць дасягненне пастаўленых высокіх мэт для далейшага тэхналагічнага, эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця Беларусі.

На ўсім працягу гісторыі чалавецтва навукоўцы сустракалі на сваім шляху сумненні і цяжкасці, існуюць яны і ў сучасных даследчыкаў. У такія моманты заклікаю вас не здавацца і заўсёды знаходзіць сілы паверыць у сябе, памятаючы антычную мудрасць: «Radices litterarum amarae sunt, fructus dulces» – карані навук горкія, а плады салодкія.

Жадаю вам, дарагія калегі, бадзёрасці духу, жыццёвай энергіі, добрага настрою і поспеху ва ўвасабленні самых смелых ідэй!

Уладзімір КАРАНІК,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі