Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.01.2026

Конкурс па выбары выканаўцы мерапрыемства Дзяржаўнай праграмы «АПК будучыні» на 2026-2030 гады

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як заказчык Дзяржаўнай праграмы «АПК будучыні» на 2026-2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2025 № 814, аб'яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцаў праектаў падпраграмы 10 «Устойлівае развіццё АПК»:

«Рэканструкцыя лабараторнага корпуса з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі РУП «Інстытут рыбнай гаспадаркі», які знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Сцебянёва, д. 22»;
«Тэхнічная мадэрнізацыя цэха хуткага замарожвання па адрасе: г. Талачын, вул. Светлая, 1»;
«Стварэнне доследнай прамысловай вытворчасці па атрыманні насення айчынных бацькоўскіх форм і гібрыдаў кукурузы на базе арганізацый НАН Беларусі»;
«Комплекс эксперыментальных і паказальных садоў і ягаднікаў па высокадакладных тэхналогіях на плошчы 50 га ў пас. Самахвалавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці». II-я чарга.

Для правядзення конкурснага адбору пакет дакументаў павінен быць аформлены ў адпаведнасці з пастановай НАН Беларусі ад 07.09.2016 № 6.

Месца (паштовы адрас) прыёму конкурсных прапаноў: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, пак. 214.

Дата канчатковага тэрміну прыёму конкурсных прапаноў: 24.02.2026.
Дата правядзення конкурсу: 25.02.2026

Даведацца падрабязней можна ў паведамленні па спасылцы