Экспертны савет Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вызначыў 20 праектаў для ўдзелу ў фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
Усяго на адборачны этап маладзёжнага праекта, які адбыўся 20 студзеня 2026 года, было прадстаўлена 48 заявак па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, аховы здароўя, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і інш.
Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі» сёлета праводзіцца ў 15 раз. Яго арганізатарамі выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. Вынікі конкурсу падвядуць у першым квартале 2026 года.