Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.02.2026

Сесію Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануецца правесці 16 красавіка

Сесію Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануецца правесці 16 красавіка 2026 года. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі. На сесіі мяркуецца заслухаць справаздачу аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2025 годзе і абмеркаваць задачы на 2026 год.

У ходзе пасяджэння члены Прэзідыума разгледзелі шэраг пытанняў, у тым ліку аб унясенні змяненняў у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў на 2026-2030 гады, змяненні складу камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры НАН Беларусі і інш.