Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.02.2026

У НАН Беларусі вызначылі выканаўцу мерапрыемстваў па дзвюх дзяржаўных праграмах

Конкурсная камісія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абрала выканаўцу мерапрыемстваў па дзяржаўных праграмах «Экалогія» і «Iнфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гады. Згодна з пратаколам пасяджэння камісіі, Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» будзе выканаўцам мерапрыемстваў «Назіранні за станам і эвалюцыяй глеб на асушаных сельскагаспадарчых землях сельскагаспадарчага прызначэння» і «Распрацоўка практычных мер па кіраванні тэрыторыямі радыеактыўнага забруджвання, дзе пражывае насельніцтва».