Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.02.2026

У НАН Беларусі абмеркавалі развіццё ўзаемадзеяння навукі і прыродаахоўных арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пашыранае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па навуковай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім абмеркавалі развіццё ўзаемадзеяння навукі і прыродаахоўных арганізацый КСП. Мэта сустрэчы – вызначыць канкрэтныя пункты судакранання і выстраіць эфектыўную мадэль партнёрства.

У сваім уступным слове Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік падкрэсліў, што экалагічная бяспека і ўстойлівае прыродакарыстанне з'яўляюцца аднымі з ключавых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. «У гэтых умовах пытанні захавання і эфектыўнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці і прыродных рэсурсаў, павышэння якасці навуковых даследаванняў у нацыянальных парках і запаведніках, роля экспертнай навуковай супольнасці і органаў дзяржаўнага кіравання становіцца асабліва адказнай і ўзаемазвязанай», – сказаў ён.

Кіраўнік Акадэміі навук таксама звярнуў увагу на тое, што інстытуты НАН Беларусі назапасілі велізарны вопыт у навуковым забеспячэнні пытанняў захавання біёты, маніторынгу стану навакольнага асяроддзя, распрацоўцы рэсурсазберагальных тэхналогій, рэабілітацыі дэградзіраваных тэрыторый і адаптацыі экасістэм да кліматычных змен. «Мы актыўна ўдзельнічаем у рэалізацыі шэрагу заданняў дзяржаўных праграм, накіраваных на павышэнне якасці прыродаахоўнай дзейнасці і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў», – заявіў Уладзімір Каранік.

У сваю чаргу кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў адзначыў ролю і значэнне Нацыянальнай акадэміі навук у вырашэнні пастаўленых задач па захаванні прыроднай спадчыны. «Мы зацікаўлены ў навуковай рабоце, настроены на плённае супрацоўніцтва з Акадэміяй навук і гатовыя аператыўна ўзгадніць усе падыходы па арганізацыі гэтай работы для карысці асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, за якія мы адказваем перад дзяржавай і Прэзідэнтам», – сказаў ён.