Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.02.2026

У НАН Беларусі прайшло выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёння прайшло выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў. У яго рабоце таксама прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і інш.

На парадку дня – актуальныя пытанні практыкі прымянення заканадаўства аб навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, абмеркаванне праблемных пытанняў ва ўжыванні заканадаўства аб навуцы.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік звярнуў увагу прысутных на тое, што навука павінна быць больш аператыўнай, мець цесную сувязь з рэальным сектарам эканомікі і своечасова рэагаваць на выклікі часу. «Час мяняецца вельмі хутка, але мы ўсе працуем у прававым полі – гэта Закон «Аб навуковай дзейнасці», Закон «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі», Закон «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», указы. І наша задача, застаючыся ў прававым полі, аператыўна ўносіць тыя змены заканадаўства, якія сапраўды дазволяць навуцы працаваць больш эфектыўна», – сказаў кіраўнік Акадэміі навук.

Уладзімір Каранік таксама выказаў упэўненасць, што абмен думкамі з дэпутатамі і іншымі ўдзельнікамі будзе спрыяць далейшаму развіццю айчыннай навукі.

У сваю чаргу Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк падкрэсліў, што самае галоўнае – выпрацаваць далейшую парадыгму развіцця беларускай навукі, каб вырашыць шэраг вузлавых праблем, звязаных, у тым ліку, са старэннем навуковых кадраў і зніжэннем узроўню паважнасці. Сярод найважнейшых пытанняў, якія стаяць у парадку дня, – узмацненне цеснай кааперацыі акадэмічных і ўніверсітэцкіх навуковых школ.

«Сёння найважнейшая задачы – паскоранае навуковае развіццё і забеспячэнне тэхналагічнай бяспекі, якая немагчымая без развіцця навукі і навуковых школ», – заявіў Ігар Марзалюк.

З ім цалкам салідарны і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч, які адзначыў, што перад навуковай супольнасцю дзяржавай ставяцца вялікія задачы і вельмі важна, каб навука прыносіла максімальна магчымую карысць для нашага грамадства і дзяржавы.

У ходзе візіту ў Нацыянальную акадэмію навук для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу правялі экскурсію па музеі гісторыі і пастаянна дзеючай выставе «Даследаванні, распрацоўкі, вытворчасць».