У НАН Беларусі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з Уфімскім федэральным даследчым цэнтрам РАН
Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Уфімскага федэральнага даследчага цэнтра Расійскай акадэмii навук (Рэспубліка Башкартастан) на чале з кіраўніком установы Васілём Мартыненка. Ад беларускага боку ўдзельнічалі акадэмік-сакратар аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі Алег Баранаў, а таксама прадстаўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Інстытута гісторыі і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі, медыцыны, біятэхналогій і генетыкі. Размова ішла таксама аб рэалізацыі сацыяльнага праекта «Гісторыя белавежскіх зуброў у кантэксце экалогіі, геаграфіі і любові да Айчыны» (стварэнне дакументальнага фільма «Белавежскія зубры ў Рэспубліцы Башкартастан»).