Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.03.2026

Уладзімір Каранік прадставіў калектыву новых намеснікаў Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі

Кіраўнік Акадэміі навук Уладзімір Каранік прадставіў сёння калектыву новых намеснікаў Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.

Віталь Залескі да цяперашняга часу займаў пасаду дырэктара Фізіка- тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, Аляксей Труханаў – акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі.

Уладзімір Каранік таксама ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук і сябе асабіста падзякаваў за працу Аляксандру Кільчэўскаму, які да гэтага часу займаў пасаду намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Ён адзначыў яго вопыт, прафесійныя і асабістыя якасці.

«Ваш уклад у развіццё генетыкі і селекцыі раслін неацэнны. Упэўнены, што вы і далей будзеце плённа працаваць у Акадэміі навук на карысць нашай навукі і краіны ў цэлым», – сказаў кіраўнік Акадэміі навук.