Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.03.2026

НАН Беларусі і расійскае ТАА «Амехім» абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і кампанія «Амехім» (рэзідэнт Расійскай асаблівай эканамічнай зоны «Томск») прапрацуюць пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і рэалізацыі сумесных навуковых праектаў у сферы фармацэўтыкі, у тым ліку вытворчасці лекавых прэпаратаў і субстанцый. Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксея Труханава з генеральным дырэктарам ТАА «Амехім» Андрэем Калакольцавым.

Бакі адзначылі ўзаемную цікавасць у далейшым развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і актывізацыі двухбаковых кантактаў.

Візіт расійскай дэлегацыі ТАА «Амехім» у Мінск праходзіць з 9 па 10 сакавіка. Праграма іх знаходжання ўключае наведванне акадэмічных устаноў і прадпрыемстваў, у тым ліку Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, Інстытута біяарганічнай хіміі, «Акадэмфарм».