Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.03.2026

НАН Беларусі актывізуе супрацоўніцтва з КНР у галіне біятэхналогій і мікраэлектронікі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі актывізуе навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай у галіне біятэхналогій, мікраэлектронікі і матэрыялазнаўства. Пра гэта паведаміў сёння намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксей Труханаў на сустрэчы з дарадцам-пасланнікам пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Сун Яньпін.

«Кітайская Народная Рэспубліка – адзін з ключавых стратэгічных партнёраў Беларусі ў галіне навукі і тэхналогій. Ваш візіт у Акадэмію навук пацвярджае ўзаемную цікавасць да паглыблення кааперацыі і абмену вопытам паміж навукоўцамі дзвюх краін», – сказаў Аляксей Труханаў. Ён таксама адзначыў, што запуск сумесных ініцыятыў і выкананне беларуска-кітайскіх праектаў паслужаць магутным стымулам для пачатку новых навуковых даследаванняў, здольных вывесці навуковы патэнцыял Беларусі і Кітая на якасна іншы ўзровень.

НАН Беларусі заключана больш за 80 пагадненняў па супрацоўніцтве з кітайскімі партнёрамі. У рамках конкурсу флагманскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2025-2026 гады Акадэмія навук выконвае праект па стварэнні тэхналогіі сінтэзу новых матэрыялаў для высокаэфектыўных, высокадакладных і стабільных самападтрымліваючыхся каталітычных электродаў для атрымання вадароду.