Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка з Днём Канстытуцыі
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
15 сакавіка мы традыцыйна адзначаем адно з найважнейшых дзяржаўных свят нашай краіны – Дзень Канстытуцыі. Гэты дзень мае асаблівае значэнне для кожнага беларуса. Ён нагадвае нам, што менавіта дзякуючы Асноўнаму Закону нашай краіны мы жывем ва ўмовах канстытуцыйнага парадку.
Дзеючая Канстытуцыя сімвалізуе суверэнітэт краіны, з'яўляецца прыкладам пераемнасці і ўліку шматвяковага гістарычнага вопыту развіцця беларускай дзяржаўнасці, і наш грамадзянскі абавязак – ведаць, шанаваць і няўхільна прытрымлівацца яе палажэнняў.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае выяўленую сацыяльную арыентацыю – у яе аснове ляжаць не абстрактныя палажэнні, а рэальныя патрэбы кожнага чалавека і грамадства ў цэлым. Менавіта Асноўны Закон гарантуе фундаментальныя правы на бясплатную адукацыю і медыцынскае абслугоўванне, сацыяльнае забеспячэнне пажылых і непрацаздольных, абарону з боку дзяржавы як унутры краіны, так і за яе межамі, з'яўляючыся трывалым падмуркам для стабільнасці і згоды ў нашым грамадстве.
Важна заўсёды памятаць, што Канстытуцыя – гэта не проста звод норм і прынцыпаў, а той стрыжань, які аб'ядноўвае ўсіх беларусаў, адлюстроўваючы простыя і зразумелыя кожнаму з нас каштоўнасці: справядлівасць, традыцыйная сям'я і гістарычная праўда. Гэтыя правераныя часам перакананні сёння даюць нам трывалую апору, каб смела і ўпэўнена рухацца наперад, будуючы сваю незалежную будучыню.
Жадаю вам і вашым родным моцнага здароўя, дабрабыту, новых ідэй і здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
Са святам! З Днём Канстытуцыі!
Уладзімір КАРАНІК,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі