НАН Беларусі і Мінэнерга падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2026-2030 гады
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства энергетыкі Беларусі падпісалі праграму асноўных напрамкаў супрацоўніцтва на 2026-2030 гады. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі двух ведамстваў – Уладзімір Каранік і Дзяніс Мароз.
Дакументам вызначаны шырокі спектр напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва: ад абыходжання з радыеактыўнымі адыходамі і развіцця ядзерных тэхналогій да павышэння эфектыўнасці работы ЦЭЦ, водападрыхтоўкі, а таксама глыбокай перапрацоўкі торфу.
Асобны акцэнт на развіцці новых напрамкаў супрацоўніцтва: сістэм назапашвання энергіі, лічбавых рашэнняў, штучнага інтэлекту і кібербяспекі.
Сёння ў Міністэрстве энергетыкі з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета. У яго рабоце ўдзельнічаюць прадстаўнікі акадэмічных устаноў – Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі, Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Інстытута прыродакарыстання, Аб'яднанага iнстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны, Фізіка-тэхнічнага інстытута, а таксама арганізацый энергетычнай сістэмы – ДВА «Белэнерга», «БелРАА», РУП «БЕЛТЭІ», «НДІ Белгіпратопгаз», «Белэнергасеткапраект» і інш.