Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.03.2026

НАН Беларусі і Архангельская вобласць Расіі дамовіліся аб сумесных даследаваннях у Арктыцы

Беларусь і Архангельская вобласць Расіі аб'яднаюць намаганні ў рамках правядзення сумесных навукова-даследчых праектаў у Арктычным рэгіёне. Такая дамоўленасць дасягнута падчас перамоў намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксея Труханава і намесніка старшыні Урада Архангельскай вобласці Івана Дзяменцьева.

«Сумесныя даследаванні могуць прынесці каштоўныя навуковыя вынікі і спрыяць развіццю арктычнай навукі, стаць магутным драйверам прагрэсу і эканамічнага развіцця. Такія ініцыятывы дапамагаюць лепш зразумець кліматычныя працэсы, а таксама развіваць тэхналогіі ўстойлівага выкарыстання рэсурсаў Арктыкі», – сказаў Аляксей Труханаў.

Бакі дамовіліся аб рэалізацыі шэрагу важных і перспектыўных ініцыятыў, накіраваных на вырашэнне актуальных прыродаахоўных і навуковых задач. У іх ліку – стварэнне перадавых тэхналогій вытворчасці высокаэфектыўных сарбентаў з торфу, правядзенне навуковых даследаванняў у сферы ўзнаўлення лясных масіваў на генетыка-селекцыйнай аснове. У цяперашні час вядзецца работа над дагаворам аб міжнародным супрацоўніцтве і планам сумесных мерапрыемстваў на 2026 год паміж Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі і Паўночным (Арктычным) федэральным універсітэтам імя М. В. Ламаносава.