Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.04.2026

Акадэмія навук і Вышэйшы каледж нацыянальнай абароны Амана абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

Перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі і ўмацавання харчовай бяспекі, падрыхтоўкі навуковых кадраў абмеркавалі сёння галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі і дэкан факультэта Вышэйшага каледжа нацыянальнай абароны Амана Алі Сулейман Саід Аль Дармакі.

Васіль Гурскі падкрэсліў, што дзякуючы ініцыятыве лідараў дзвюх краін актыўна развіваюцца адносіны паміж Беларуссю і Аманам. Ён таксама адзначыў, што нядаўна адбыўся візіт беларускай дэлегацыі ў Аман у складзе якой знаходзіўся намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Сяргей Шчарбакоў з мэтай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. «Наша супрацоўніцтва, якое толькі пачынаецца, будзе карысна для нашых краін і навукі ў цэлым», – сказаў галоўны вучоны сакратар Акадэміі навук.

У сваю чаргу Алі Сулейман Саід Аль Дармакі паведаміў аб высокай узаемнай цікавасці, коратка згадаўшы вынікі беларуска-аманскага бізнес-форуму, які прайшоў нядаўна ў Маскаце. Ён адзначыў, што наведванне пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці» было пазнавальным. «Мы ўпэўненыя, што наш візіт будзе прадуктыўным і прынясе адчувальную карысць нашым краінам», – дадаў кіраўнік аманскай дэлегацыі.