Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.04.2026

Уладзімір Каранік: дасягненні і поспехі анколагаў – гэта дзясяткі тысяч выратаваных жыццяў

Дасягненні і поспехі анколагаў – гэта дзясяткі тысяч выратаваных жыццяў. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці XV З'езда анколагаў і радыёлагаў краін СНД і Еўразіі, які праходзіць у Мінску, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, айчынная навука і медыцына паспяхова распрацоўваюць і ўкараняюць перадавыя метады барацьбы з анкалагічнымі захворваннямі, дэманструючы высокі ўзровень кампетэнцый і ведаў.

«За мінулыя гады з'явілася ўпэўненасць, што анкалогія здольная дынамічна развівацца, удасканальвацца і годна адказваць на выклікі часу, укараняючы ў клінічную практыку новыя лекавыя сродкі і методыкі, якія дазваляюць вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ўсё большай колькасці пацыентаў», – сказаў кіраўнік Акадэміі навук.

Уладзімір Каранік таксама адзначыў, што поспехі і дасягненні анкалагічнай службы – гэта яркі доказ высокага ўзроўню беларускай навукі і медыцыны. Ён падкрэсліў, што гэта стала магчымым дзякуючы асаблівай, пільнай увазе Кіраўніка дзяржавы да сферы аховы здароўя і анкалогіі ў прыватнасці.

З'езд анколагаў і радыёлагаў краін СНД і Еўразіі праходзіць з 22 па 24 красавіка ў Міжнародным выставачным цэнтры ў Мінску. Ён арганізаваны ў гібрыдным фармаце. У перыяд работы з'езда дакладчыкі і госці змогуць наведаць спецыялізаваную медыцынскую выставу.
Тэгi
#з'езды